Класы з беларускай мовай навучання

У 2021/2022 навучальным годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Магілёва» (вул. Першамайская, 24) працягваюць працаваць III і V класы з беларускай мовай навучання.

Акрамя таго, працягваюць працу групы з беларускай мовай навучання і выхавання ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 37 г.Магілёва».