Напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы 19 лютага народны тэатр і дзіцячая студыя тэатральнага мастацтва дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» прапанавалі магiляўчанам, сярод якiх былi ветэраны працы, творы выключна на беларускай мове — гэта вершы паэтаў Магілёўскага літаратурнага аб’яднання «Ветэран» Галіны Сайко і паэму Таццяны Шаўцовай «Зямля мая» у аднаіменным паэтычным спектаклі ў выкананні ўдзельнікаў народнага тэатра Палаца культуры вобласці пад кіраўніцтвам Алы Кусковай.
Хочацца пажадаць усім нам берагчы і не забываць свае карані, сваю гісторыю, непаўторную культуру і мову.