Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова з новага навучальнага года распачне падрыхтоўку менеджэраў-эканамістаў у сферы бізнэс-адміністравання і сістэмных праграмістаў. Запатрабаваных у рэгіёне спецыялістаў будуць вучыць на факультэце эканомікі і права і фізіка-матэматычным факультэце.
Недахоп прафесіяналаў у сферы бізнэс-адміністравання, у першую чаргу, адчуваюць буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. Падрыхтоўка мэнэджараў-эканамістаў мясцовай вну дазволіць поўнасцю забяспечыць патрэбы рэгіёна ў гэтых спецыялістах, лічыць старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў.
У сваю чаргу, старэйшыя факультэты МДУ імя Куляшова зараз перажываюць своеасаблівы крызіс. У прыватнасці, найменш запатрабаванай апынулася беларуская філалогія. Прычына у рэзкім скарачэнні вучэбных гадзін роднай мовы і літаратуры ў агульнаадукацыйных школах. У цэлым попыт на педагагічныя спецыяльнасці ў абітурыентаў з кожным годам толькі падае, падзяліўся рэктар універсітэта Канстанцін Бандарэнка.
Каб павысіць канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы, новыя спецыяльнасці сёлета адкрывае і факультэт замежных моў. Рамана-германская філалогія па двух кірунках: ангельская і нямецкая мовы і літаратура, а таксама ангельская і французская мовы і літаратура. Зараз выпускнікам факультэта замежных моў будуць прысвойваць адразу тры кваліфікацыі: філолаг, выкладчык і перакладчык. Раней факультэт абмяжоўваўся толькі падрыхтоўкай будучых выкладчыкаў замежных моў.
«Радыо Магілёў»
Видеоматериал с сайт tv2.by