У рамках Года культуры на тэрыторыі Савета тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання № 6 з 14 па 18 лістапада прайшла тэматычны тыдзень «Мастакі Магілёўшчыны». Сустрэцца з цудоўным меў магчымасць кожны жадаючы. Тыдзень быў насычана рознымі мерапрыемствамі. На базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Магілева» і «Дзіцячы сад-школа № 12 г. Магілёва» прайшлі конкурсы малюнкаў «Табе, родны Магілёў» і конкурс мультымедыйных прэзентацый «Фарбы Магілёўшчыны».
Саветам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання былі арганізаваны экскурсіі ў Магілёўскі абластны мастацкі музей імя П.В.Масленікава. Пазнаёміцца з творчасцю магілёўскіх мастакоў можна было пры наведванні лекторыя ў бібліятэцы-філіяле № 2 імя І.Шамякіна.
Адчуць сябе мастаком і раскрыць уласныя таленты мелі магчымасць усе, хто наведаў майстар-клас «Зімовы пейзаж», які правяла педагог дадатковай адукацыі сярэдняй школы № 27 г. Магілёва Прасолава Н.А.
Не пакінула нікога раўнадушным выязная выстава творчых работ вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва»
Завяршылася нядзеля прыгожым мерапрыемствам, якое прайшло ў сярэдняй школе № 27 г. Магілёва «Беларусь ты мая сінявокая!..», на якім былі прадстаўлены лепшыя творчыя работы, а пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны дыпломамі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства ў чарговы раз прызналіся ў каханні роднай Беларусі.
Мы — беларусы, мы памятаем мінулае, мы цэнім цяперашняе і будзем будаваць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша краіна. І кожны сам павінен задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы? І тады з гонарам можна сказаць: «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!»
Дзе б не быў твой спачын
Даль праз далі відна.
Дом на ўсіх нас адзін
І Радзіма адна
Старшыня Савета тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання
Здорыкава Л.Я.