“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”Немагчыма ўявіць сабе культурнага і адукаванага сучаснага чалавека, які б не ведаў гісторыі, звычаяў і абрадаў, мовы свайго народа. Але, на жаль, сустракаюцца выпадкі, што маладыя людзі добра ведаюць падзеі з гісторыі іншых краін, а пра тую, дзе жывуць, мала чаго могуць расказаць. Так, напрыклад,сучасная моладзь добра ведае, што такое сушы, піцы, равіолі і іншыя замежныя прысмакі, і часам пазнанні беларускіх страў заканчваюцца на драніках і ладках. Мы пастараліся выправіць сітуацыю і расказаць аб багатай і смачнай беларускай нацыянальнай кухні, аб традыцыях і звычаях беларусаў, звязаных з харчаваннем.

25 лістапада ў сталовай архітэктурна-будаўнічага каледжа прайшло свята беларускай кухні «Смачна есці! Мякка сесці!». Былі прадстаўлены наступныя тэматычныя сталы: «Стравы з агародніны» (група 1А), «Стравы з мукі» (група 2А), «Стравы з бульбы» (група 1С1), «Бліны» (група 1Т), «Крупяныя і малочныя стравы» (група 1С2).

Кожная каманда павінна была прыгатаваць пэўную колькасць страў — мінімум 5, засервіраваць стол, аформіць меню і падрыхтаваць прэзентацыю свайго тэматычнага стала. Пры выстаўленні балаў журы павінна было ўлічыць артыстызм, арыгінальнасць, творчы падыход пры прэзентацыі тэматычных сталоў.

Якія стравы спажывалі нашы продкі? У якіх абрадах ужывалі іх беларусы? Як гатавалі? Пра ўсё гэта і многае іншае можна было даведацца ў час свята. Таксама гучалі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў пра стравы беларускай кухні, загадкі, прыказкі і прымаўкі, песні. Удзельнікі і госці прымалі ўдзел у конкурсах: «Смачна есці!», «Пряцягні прыказку», «Гаспадары і гаспадынькі», «Лявоніха» з бульбай". Акрамя гэтага, гаворка пра стравы беларускай кухні не абмежавалася толькі словамі, давялося прысутным і пакаштаваць шмат чаго з накрытых сталоў.

У рамках мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры пра харчаванне беларусаў, а таксама выстава посуду і прадметаў інтэр’еру беларускіх гаспадароў мінулых часоў.

Свята ўдалося! Мы перакананы, што на нашых сталах будуць часцей з’яўляцца беларускія нацыянальныя стравы, бо кухня наша беларуская настолькі цікавая і смачная, што заставацца абыякавымі да яе проста немагчыма.

Выкладчык беларускай мовы
і літаратуры Шабліцкая Н. В

“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”

“Смачна есці! Мякка сесці”