У Магілёве прайшоў незвычайны ўрок беларускай мовы

У Магілёве прайшоў незвычайны ўрок беларускай мовы Магілёўскія школьнікі наведалі незвычайны ўрок, які адбыўся 2 сакавіка ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Інтэрактыўныя заняткі адбыліся ў гімназіях №№ 1, 2 і 4, сярэдніх школах №№ 21, 37, 40, 43, 45. Фінальны ўрок і каля 100 школьнікаў прыняла гарадская ратуша.

У якасці настаўнікаў выступілі брамнік ФК «Днепр» Руслан Капанцоў, прадстаўнік прэс-службы клуба Андрэй Ільеня, а таксама пісьменніца Раіса Баравікова і тэлевядучы Юры Жыгамонт.

«Мы з радасцю адгукнуліся на прапанову далучыцца да праекта. На гэтым мерапрыемстве „Днепр“ мае на ўвазе 2 мэты. Першая — адукацыйная, другая — папулярызацыя футбола сярод дзяцей. Жадаем, каб школьнікі цягнуліся і да ведаў, і да спорту», — кажа Руслан Капанцоў.

Падчас уроку госці пазнаёміліся з вучнямі 1-2 класаў, вучілыіся вітацца, чыталі з імі вершы, перакладалі словы на беларускую мову і фатаграфаваліся.

«Адразу пасля такіх заняткаў дзеці не пачнуць размайляць на беларускай мове. Але яны адзначаць для сябе, што ўсе мы — адзіная нацыя, адчуюць густ беларускай самаіндентычнасці», — упэўнены арганізатары.

Акцыя праходзіць з 2015 года пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі.

Фото

Могилевский городской исполнительный комитет