У Магілёўскім Мастацкім музеі імя П.В. Масленікава адкрылася выстава магілёўскага мастака Юрыя Несцярука «Вясковы супрэматызм».
Юрый Міхайлавіч — мастак-манументаліст, таленавіты педагог, удзельнік шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі. Член Беларускага саюза мастакоў.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура і калаж магілёўскага мастака з розных перыядаў яго творчасці. Выстава ўключае работы з аднайменнай серыі цыклаў «Рыбны дзень», «Родныя мясціны». Творы выкананы ў розных жанрах, стылях і тэхніках.
— Маё натхненне ў творчасці — гэта жыццё. А ў нашым горадзе Магілёве мяне натхняюць музеі, бо яны захоўваюць гісторыю, — адзначыў Юрый Несцярук.
На ўрачыстым адкрыцці галоўны спецыяліст упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Радоўская ўручыла мастаку ганаровую грамату за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё галiны культуры.
Творы мастака — гэта разважанне пра малую радзіму, культурна-гістарычную спадчыну краіны і важнасць іх захавання.
Фота аўтара













Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by