Віртуальную выставу «Паэт. Мастак. Пясняр» да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча падрыхтавалі ў абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна.
Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй пісьменніка, яго літаратурнай спадчынай, літаратурна-крытычнымі матэрыяламі аб жыцці і творчасці, а таксама вершамі-прысвячэннямі і выказваннямі беларускіх паэтаў і празаікаў аб самабытным таленце Уладзіміра Караткевіча.
У раздзеле «Галерэя» чытач не толькі ўбачыць фатаграфіі, якія знаёмяць з летапісам жыцця Уладзіміра Караткевіча, але і атрымае магчымасць праглядзець відэаматэрыялы аб творчасці класіка.
Акрамя гэтага, кожны жадаючы можа знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Выстава будзе цікава шырокаму колу чытачоў.
Нагадаем, Уладзімір Караткевіч — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Пісьменнік, бадай, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Яго таленавітасць, глыбокая эрудзіраванасць, патрыятызм з’явіліся той асновай, на якой грунтуюцца творчыя здабыткі сапраўднага пісьменніка.
Могилевский городской исполнительный комитет