Работы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва прапануюць паглядзець жыхарам Бялыніч майстры раёна

Работы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва прапануюць паглядзець жыхарам Бялыніч майстры раёнаВыстава дэкаратыўна-ўжытковай творчасці «Свет нашых захапленняў» працуе ў фае раённага Цэнтра культуры Бялыніч. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст РЦК Людміла Куранкова.

На працягу года кожная клубная ўстанова Бялыніччыны будзе паказваць жыхарам і гасцям горада свае работы, створаныя з прымяненнем мноства розных тэхнік і матэрыялаў. «Творы ўражваюць арыгінальнасцю аўтарскіх ідэй, тонкім густам і майстэрствам выканання», — падкрэсліла Людміла Куранкова.

Бялынічане ужо пазнаёміліся з выставай, прадстаўленай Свяцілавіцкім сельскім домам рамёстваў. Гэта былі творы, зробленыя ў тэхніцы карункапляцення і калекцыя тэкстыльных лялек. Да канца чэрвеня дзейнічалі экспазіцыі Ланькаўскага СЦК і ВЧ і Масцішчанскага сельскага клуба, дзе былі прадстаўлены кампазіцыі з кветак, работы з саломкі і газетнай паперы.

Зараз працуе выстава ад спецыялістаў Машчаніцкага і Алешкавіцкага сельскіх клубаў. Пабачыць экспазіцыю можна будзе да канца ліпеня ў фае раённага Цэнтра культуры Бялыніч.

Могилевский областной исполнительный комитет