Крычаўскі раён ў рамках фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” прадставіў свой творчы, гістарычны, турыстычны патэнцыял ў абласным цэнтры.
Госці свята мелі магчымасць пазнаёміцца з прэзентацыямі, а таксама паглядзець канцэртную праграму.Традыцыйна мерапрыемства ладзілася ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.