“Зялёныя святкі” адбудуцца 23 чэрвеня на крыніцах “Байкава” Чавускага раёна

23 чэрвеня на крыніцах «Байкава» Чавускага раёна адбудзецца XI Міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі». Пачатак у 11.00.

У праграме мерапрыемстваў: выстава-продаж прыкладнога мастацтва народных майстроў і умельцаў Магілёўскай вобласці; традыцыйная кухня; дзіцячыя атракцыёны; XIМіжрэгіянальны конкурс рэгіянальных карагодаў «Траецкіх варожбаў», аутэнтычных песен і традыцыйных пачастункаў; асвяшчэнне крыніц; узнагарода ўдзельнікаў конкурса, майстроў і рамеснікаў; канцэрт вядучых калектываў раёна.

mogilevnews.by