Другі дзень святкавання XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе прадэманстраваў насычаную праграму, у якой значную ролю адыгралі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

На галоўнай сцэне прайшла літаратурна-музычная імпрэза «Узнагародай памяць і жыццё». Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прадставіў Павел Любчанка. У яго выкананні прагучалі дзве песні — «Беларусь мая родная» і «Пасреди тишины».

У павільёне Магілёўскай вобласці гледачам была прапанавана яшчэ адна праграма. Тут член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Перун прадставіла тэатр лялек «Бі-Ба-Бо», які выклікаў цікавасць у дарослых і дзяцей.

Завяршэннем святочнага дня стала цырымонія закрыцця XXXII Дня беларускага пісьменства. Урачыста адбылася перадача вымпела гораду-сталіцы наступнага форуму. Старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Версоцкі перадаў сімвал свята старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Вячаславу Моксачову. Такім чынам, у 2026 годзе сталіцай XXXIII Дня беларускага пісьменства стануць Касцюковічы.

У межах праграмы прайшло і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Конкурс быў прысвечаны асвятленню ўборачнай кампаніі 2025 года ў СМІ і інтэрнэт-рэсурсах. У намінацыі «Лепшы фотаматэрыял у рэгіянальных друкаваных і сеціўных СМІ» перамагла Юлія Лунева, карэспандэнт газеты «Прыдняпроўская ніва» КУП «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”».

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by