У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва» адбылася сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, магілёўскімі паэтамі і пісьменнікамі Аляксандрам Церахавым і Сяргеем Рымкевічам.
Гасцей караваем і шчырымі словамі вітання сустракалі вучні і настаўнікі школы. Творчая сустрэча была прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Няма ніводная сям’і на Беларусі, якую б ні закранула вайна... Пакінула яна свой адбітак і на лёсе родных Аляксандра Іванавіча Церахава і стала асноўнай тэмай яго апавяданняў «Ліст з мінулага», «Святая памяць». Навучэнцы са шчырай зацікаўленнасцю слухалі аповед творцы аб перажытых гадах ліхалецця, аб цяжкім пасляваенным жыцці.
Аляксандр Рымкевіч, прафесар БРУ, доктар тэхнічных навук, прачытаў свае вершы «Дзень Перамогі», «Яблычны спас», «Балгарскі матыў» і даў парады пачынаючаму творцу, вучню 10-га класа Аляксандраву Віктару. Навучэнцаў цікавілі пытанні аб тым, што такое творчасць, якімі шляхамі прыйшлі ў літаратуру госці сустрэчы, адкуль прыходзіць ім натхненне.
Майстры пяра пакінулі шчырыя словы падзякі ў Кнізе ганаровых гасцей і абяцалі абавязкова прыйсці яшчэ.
Такія сустрэчы з паэтамі і празаікамі дапамагаюць дакрануцца да патаемнай сілы слова, уражваюць незабыўным эмацыянальным настроем, спрыяюць развіццю лепшых якасцей асобы.
Сафронава Вольга Аркадзьеўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 25 г. Магілёва