У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 62 г. Магілёва» адбыўся майстар-клас па тэме «Размаўляем па-беларуску», дзе выхавальнік Серадзіна Марына Аляксееўна пазнаёміла прысутных калег з праблемамі развіцця маўлення дашкольнікаў ва ўмовах руска-беларускага двухмоўя.
Педагогам быў прапанаваны да выкарыстання ў працы з дзецьмі шэраг метадычных матэрыялаў, стымулюючых заахвочванне дзяцей да беларускага маўлення. Асаблівая ўвага была нададзена далучэнню бацькоў да сумеснай працы з педагогамі па дадзенай тэме.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Мешканцова В.А.