У пошуках папараць-кветкі

У пошуках папараць-кветкіПадчас святкавання Купалля ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 99 г. Магілева» адбыўся фізкультурны дасуг «У пошуках папараць-кветкі». Разам з Купалінкай дзеці спявалі песні и вадзілі карагоды, затым адправіліся шукаць «папараць-кветку», якая прыносіць шчасце і багацце. Пераадолеўшы ўсе перашкоды, дзеці адшукалі «папараць-кветку», а Купалінка падрыхтавала для іх падарункі — не толькі весялосць і смех, але і смачныя цукеркі. Перад сыходам паважаная госця паўтарыла з дзецьмі правілы бяспекі на вадзе. Зарад бадзерасці і добрага настрою атрымалі ўсе дзеці.

Салаўева І. А.,
кіраўнік фізічнага выхавання

У пошуках папараць-кветкі

У пошуках папараць-кветкі

У пошуках папараць-кветкі

У пошуках папараць-кветкі