У жніўні месяцы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 53 г. Магілёва” пяты год запар адчыняе свае дзверы для маленькіх дашкалят адаптацыйная група “Я+мама”.
Малыя разам з бацькамі два разы на тыдзень прыходзяць у дзіцячы сад, дзе іх сустракае ўтульнае групавое памяшканне з дабразычлівымі педагогамі. Разам з выхавацелямі Е.А. Афаневіч, Е.М. Красняковай, педагогам-псіхолагам Л.К. Кіркалавай, музычным кіраўніком І.М. Герасімавай і кіраўніком фізічнага выхавання В.А. Філіпенка яны вучацца сябраваць, гуляць, маляваць, ляпіць, скакаць, спяваць…
Немаўлят, якія дастаткова спакойна могуць заставацца без маці, педагогі раяць пакідаць у садку на час працы адаптацыйнай групы. Так паступова праходзіць адаптацыя кожнага дзіцяці да умоў дашкольнай установы.
Кіркалава Л.К.,
педагог-псіхолаг
дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 53 г. Магілёва”