З мэтай выхавання павагі да роднага слова ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 99 г. Магілёва» адбылася музычная забава, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
У госці ў дзіцячы сад завітаў Несцерка, ён не толькі гуляў з дзецьмі ў беларускія народныя гульні і загадваў загадкі, але і расказаў пра першадрукара Францыска Скарыну і паслухаў вершы беларускіх пісьменнікаў, якія падрыхтавалі выхаванцы старэйшай групы № 1.
Напрыканцы мерапрыемства Несцерка падараваў дзецям кніжкі з беларускімі народнымі казкамі.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
С.П.Скарабагатая