Будзьце ветлівымі

Будзьце ветлівыміПашыраючы сферу выкарыстання беларускай мовы ў новым навучальным годзе, на жнівеньскім Педагагічным сходзе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва» было прынята рашэнне размаўляць па-беларуску ў школе не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Так, цяпер кожны чацвер тыдня вучні і настаўнікі, адміністрацыя, сацыяльныя педагогі і педагогі-псіхолагі будуць размаўляць на роднай мове ў час перапынкаў. І пачалі гэту справу вучні 11 «Б» класа разам са сваім класным кіраўніком, якія 8 верасня 2016 года сустракалі настаўнікаў, вучняў, іх бацькоў, бабуль і дзядуль рознакаляровымі флаерамі «Будзьце ветлівымі». А на перапынках у школьных калідорах сапраўды гучала беларуская мова. Будзем спадзявацца, што вучні школы, педагогі і бацькі падтрымаюць настаўнікаў беларускай мовы, і родныя словы паступова прыйдуць у паўсядзённае жыццё кожнай сям’і.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
А.А. Бялясава

Будзьце ветлівымі