Дзень беларускага пісьменства ўрачыста адзначыла дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва».
Вучні 9 «А» класа падрыхтавалі масавае мерапрыемства, якое прайшло ў актавай зале школы. Настаўнікі і вучні, якія прысутнічалі на дадзеным свяце, змаглі ўзнавіць веды пра вытокі развіцця пісьменнасці і друку на Беларусі, у прыватнасці, на Магілёўшчыне. Удзельнікі свята чыталі вершы, выконвалі песні на беларускай мове, праводзілі гульні і віктарыны з гледачамі.
Прыгожая, мілагучная мова, якая гучала з вуснаў як удзельнікаў мерапрыемства, так і гледачоў, з’яднала ўсіх духоўна, стварыла радасны, прыўзняты настрой, падштурхнула свядома адчуць непаўторнасць роднага слова, неабходнасць добра ведаць беларускую мову і ганарыцца яе носьбітам — таленавітым беларускім народам.
Астранкова В.Ц.,
настаўнік беларуская мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва!»