На вялікі жаль, мы — беларусы — вельмі рэдка гаворым на роднай мове. Для таго, каб выправіць гэты кур’ёз, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва» было прынята рашэнне: кожны чацвер і вучні, і настаўнікі будуць старацца размаўляць на беларускай мове.
Зразумела, што часам гэта складана, а часам і словы падбіраць і ўспамінаць прыходзіцца. Але, як у любой добрай справе, і тут знайшліся памочнікі — настаўнікі беларускай мовы, якія ўстанавілі своеасаблівае дзяжурства па чацвяргах. І цяпер кожны чацвер будзе прысвечаны якой-небудзь тэме. Так, першым «дзяжурным па роднай мове» стала Алена Вадзімаўна Асадчая. З яе лёгкай рукі 8 верасня ўсіх, хто прыйшоў ва ўстанову адукацыі, сустракалі дзяўчаты, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, і ўручалі лістоўкі-памяткі, дзе былі напісаны розныя формы прывітанняў. Пачатак раніцы выдаўся напружаным, а затым усё пайшло як па масле! Па ўсёй школе гучалі словы: «Дзень добры!», «Добры дзень вам у хату!», «Шчыра вітаю!».
Побач з рамонкам «Вітаемся па-беларуску» пастаянна тоўпіліся вучні, а часам і настаўнікі звярталіся за дапамогай да юных кансультантаў роднай мовы.
Вось так весела і з карысцю прайшоў першы ў 2016/2017 навучальным годзе беларускамоўны чацвер у сярэдняй школе № 28 г. Магілёва.
Святлана Грынёва,
намеснік дырэктара па вучэбнай работе
ДУА «Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва»

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by