Мінулы чацвер, 8 верасня 2016 года, запомніўся вучням сярэдняй школы № 11 незвычайнымі падзеямі.
Нечакана для школьнікаў усе настаўнікі пачалі размаўляць з імі па-беларуску. І не толькі на ўроках, а і на перапынках у прыватных гутарках. Так у школе пачаўся беларускамоўны чацвер.
На працягу дня ў 1-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя праблеме папулярызацыі беларускай мовы. Перад вучнямі выступіў прадстаўнік грамадскага аб`яднання «Таварыства беларускай мовы» Дзмітрый Савіч. Ён распавёў дзецям аб ініцыятыве пашырэння сферы ўжывання роднай мовы праз акцыю «Размаўляй па-беларуску», расказаў школьнікам аб дзейнасці ТБМ. Далей вучні з захапленнем слухалі вершы сучасных беларускіх паэтаў.
Напрыканцы дня дзеці выказалі жаданне ладзіць падобныя мерапрыемствы часцей.
Салавей А.Ф., намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце