Працягваецца эстафета беларускасці

Працягваецца эстафета беларускасціДзень беларускага маўлення. Дзень беларускай мовы.

Працягваецца эстафета беларускасці, распачатая ў верасні. Своеасаблівым днём у сярэдняй школе № 31 г Магілёва стаў чацвер: чуецца роднае слова не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і ва ўсіх куточках.

15 верасня ў школьнай бібліятэцы былі праведзены цікавыя мерапрыемствы Худалей Галінай Мікалаеўнай, якая гасцінна запрашала дзяцей на сяброўскую сустрэчу з беларускай кнігай. «Дзень добры, кніжка беларуская», — чулася з вуснаў бібліятэкара і школьнікаў.

Мова прадзедаў бруіцца, ззяе, іскрыцца, азараючы позіркі тых, хто вучыцца, і тых, хто вучыць.

Петрачэнка В.С.,
настаўнік беларускай мовы

Працягваецца эстафета беларускасці Працягваецца эстафета беларускасці

Працягваецца эстафета беларускасці Працягваецца эстафета беларускасці