На шляху да Алімпа

На шляху да АлімпаЗусім нядаўна закончыліся летнія канікулы, і вясёлыя дзіцячыя галасы зноў загучалі ў сценах любімай 21-й школы. На шляху да ведаў у гэтым навучальным годзе дзяцей чакае шмат цікавага і новага. І гэта цікавае і нечаканае сустрэла іх ужо на мінулым тыдні...

Толькі калі ўрачыста прагучаў гімн нашай краіны, вучні па-сапраўднаму змаглі ацаніць усю сур’ёзнасць дадзенага мерапрыемства. Так у актавай зале пачалося адкрыццё алімпіяды па беларускай і рускай мове і літаратуры, у якой будуць удзельнічаць прадстаўнікі ўсіх класах. Гэтае мерапрыемства дапаможа выявіць самых лепшых, здольных, таленавітых вучняў школы.

Прадметныя алімпіяды ў нашай школе сталі традыцыйнай і шматгадовай формай работы з адоранымі вучнямі. Яны дапамагаюць вырашыць цэлы рад важных задач па развіцці і выхаванні вучняў, ствараюць атмасферу творчага пошуку, павышаюць узровень ведаў і пошукавай актыўнасці школьнікаў.

Удзел у алімпіядзе надае дзіцяці ўпэўненасці ў сабе, стварае магчымасць для самараскрыцця, робіць яго больш ініцыятыўным і адказным, а гэта вельмі добрыя якасці для будучых выпускнікоў.

Для школьнікаў гэта цяжкі перыяд, ён з’яўляецца прыступкай, на якую яны павінны падняцца, бар’ерам, які павінны пераадолець. Але на шляху вучняў абавязкова чакае поспех. У гэта вераць іх бацькі, настаўнікі і самі дзеці. Няхай ім пашчасціць!

Ірына Адзіянава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва»

На шляху да Алімпа

На шляху да Алімпа

На шляху да Алімпа

На шляху да Алімпа