22 верасня 2016 года вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва» зноў чулі беларускую мову ад сваіх настаўнікаў і сяброў з самага ранку і на перапынках паміж урокамі на працягу дня.
І школьнікі ўжо не пытаюцца: «Чаму?» Адказ вядомы ўсім: чацвер у нашай школе — адзіны дзень роднай мовы.
Цэнтрам прапаганды цікавасці і выхавання любові да беларускай мовы на гэтым тыдні стала школьная бібліятэка. Тут для вучняў 1-х класаў прайшлі бібліятэчныя заняткі «Святло роднага слова», якія былі накіраваны на фарміраванне чытацкіх інтарэсаў маленькіх жыхароў нашай краіны, прывіццё чытацкага густу і інтарэсу да выданняў на беларускай мове. Так, не ўсе з іх яшчэ ўмеюць чытаць па-беларуску, многія не разумеюць беларускіх слоў, але дарослыя (настаўнікі, бібліятэкары, бацькі) павінны разумець, што любоў і павагу да беларускай кнігі трэба пачынаць выхоўваць як мага раней. Толькі ў гэтым выпадку праз некалькі год дзеці самі будуць прасіць у бацькоў купіць часопіс або кнігу на роднай мове, і іх не трэба будзе прымушаць чытаць па-беларуску. Гэта для іх стане натуральна. А педагагічны калектыў установы адукацыі спадзяецца, што дзіцячыя кнігі і часопісы на беларускай мове нашы вучні будуць бачыць не толькі ў школьнай бібліятэцы, але і ў дамашняй, што беларускія казкі, вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў стануць для іх зразумелымі і любімымі.
Кіраўнік МА настаўнікаў
беларускай мовы і літаратуры
А.А. Бялясава
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by