“Вы шуміце, бярозы…”

“Вы шуміце, бярозы…”Вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва» разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Новікавай А.У. наведалі ў Палацы культуры вобласці літаратурную вечарыну «Вы шуміце, бярозы...», прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Ніла Гілевіча.

А запрасіў нашых вучняў на свята арганізатар мерапрыемства, старшыня гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч.

На мерапрыемстве гучалі вершы, паэмы, гумарэскі, літаратурныя замалёўкі, песні на словы Ніла Гілевіча. Вельмі цудоўна чытала цікавыя гумарэскі Ніла Гілевіча, а потым і вершы асабістага напісання госця свята Тамара Цыганкова.

Прагучала песня «А я лягу, прылягу...» на словы Ніла Гілевіча ў выкананні спевака Леаніда Савіцкага. Таксама цудоўныя вершы Ніла Гілевіча прагучалі ў выкананні яго вучаніцы, магілёўскай паэтэсы Тамары Аўсяннікавай.

Новікава А.У.,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва»

“Вы шуміце, бярозы…”

“Вы шуміце, бярозы…”

“Вы шуміце, бярозы…”

“Вы шуміце, бярозы…”

“Вы шуміце, бярозы…”

“Вы шуміце, бярозы…”

“Вы шуміце, бярозы…”