Памяць аб продках — гэта памяць аб усіх тых, дзякуючы каму мы з’явіліся на свет. Гэта наша спадчына. Мы — гэта тысячы нашых продкаў.
6 кастрычніка 2016 года вучні 6 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» адправіліся ў незвычайнае падарожжа «Галінкі майго радаводнага дрэва». У час падарожжа дзеці прэзентавалі свае ўласныя радаводныя дрэвы, дзяліліся цікавымі звесткамі пра сваіх продкаў: кім яны былі, чым займаліся, якія сямейныя традыцыі існавалі ў сям’і.
Пераканана, што пасля заканчэння падарожжа, кожны быў упэўнены, што сэнс нашага жыцця і заключаецца ў тым, каб пакінуць пасля сябе след нашчадкам, няхай не ў вялікіх маштабах, але каб імя доўга жыло ў памяці сям’і.
Няхай наша жыццё будзе асэнсаваным, мудрым, светлым, дзякуючы непадробнаму шляху нашых славутых продкаў!
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава І.С.