14 кастрычніка вучнямі 8 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» праводзілася літаратурная вечарына «Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю».
Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, што ў гэты дзень адзначаецца вялікае хрысціянскае свята Пакровы, а ў Беларусі гэты дзень зацверджаны як Дзень маці. Вучні выказвалі словы любові і падзякі сваім матулям, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра маці, асаблівую цікавасць у дзяўчат і хлопцаў выклікалі абразкі з кнігі У.Ліпскага «Мама». Вучні 8"Б" агучылі і свае разважанні пра самага дарагога чалавека — матулю.
Закончылася мерапрыемства вершам «Малітва сына», у якім вучні звярнуліся да сучасных мацi з пажаданнямі любові, радасці, спакою, цярпення, вернасці, лагоднасці...
Хамянкова В.У.