Музей сустракае гасцей

Музей сустракае гасцей«Музей сустракае гасцей!» — пад такім дэвізам прайшоў Дзень беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва».

На мерапрыемства, месцам правядзення якога быў абраны музей матэрыяльнай і духоўнай культуры «Скарбы», былі запрошаны вучні 3 «В» класа, юныя экскурсаводы 6 «В» класа. Шасцікласнікі прачыталі лекцыю па тэме «Беларускі народны касцюм», а дзеткі з вялікім захапленнем на жывой матчынай мове называлі элементы жаночага касцюма, дакранаючыся да каштоўных эспанатаў. З непрыхаванай радасцю і здзіўленнем маленькія беларусы ўдзельнічалі ў гульні «Мае любімые словы». Спадзяюся, што словы «ручнік», «куфар», «прас», «калаўрот», «дзяжа», «люлька», «абярэг» узбагацяць слоўнікавы запас вучняў і выклікаюць станоўчыя эмоцыі. Бо школьны музей — гэта чароўны куточак, дзе жыве прыгажосць чалавечага сэрца. Думаецца, што нашы госці, пераступаючы парог музея, панеслі ў сваіх маленькіх сэрцах вялікую любоў да роднай мовы.

Музей сустракае гасцей Музей сустракае гасцей

Музей сустракае гасцей Музей сустракае гасцей

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Кустава Алена Сяргееўна