Таямніцы беларускіх слоў

Таямніцы беларускіх слоўНародны паэт Беларусі Якуб Колас у свой час пісаў: «Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Таму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць творы беларускай літаратуры».

Беларускамоўны чацвер 27 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва» прайшоў пад дэвізам «Мова нанова». Вучні 8-х класаў школы з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве «Таямніцы беларускіх слоў».

Школьнікі падзяліліся на некалькі каманд і прайшлі 5 конкурсаў, у якіх змагаліся з гукамі і літарамі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, адгадвалі загадкі. Цікава прайшлі конкурсы «Перакладзі словы», «Папацей, грамацей».

Завяршыўся беларускамоўны чацвер узнагароджаннем лепшых знаўцаў роднага слова. Дзеці атрымалі памятныя падарункі.

А.В. Двужыльная,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 11 г. Магілёва

Таямніцы беларускіх слоў Таямніцы беларускіх слоў