Традыцыйна ў чацвер у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва» праводзіцца Дзень беларускай мовы.
Сёння, 27 кастрычніка, мы вырашылі пазнаёміць нашых вучняў з літаратурнай творчасцю сучасных пісьменнікаў Магілёўшчыны. Да нас завітала Таццяна Барысік, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Дзеці з цікавасцю слухалі вершы, прысвечаныя актуальным праблемам сучаснасці: жыццё беларускай вёскі, узаемаадносіны паміж людзьмі. Пісьменніца таксама прачытала вучням сваё апавяданне.
Падчас сустрэчы панавала добразычлівая атмасфера. Дзеці задавалі госці свае пытанні. Спадзяемся, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі.
Настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва»
Сюркіна Наталля Міхайлаўна і
Грышанава Таццяна Вітальеўна
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by