У родным слове – цэлы свет

У родным слове – цэлы светУ межах правядзення мерапрыемстваў адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г.Магілёва» адбылася сустрэча з вядомымі літаратурнымі дзеячамі Магілёўшчыны: кандыдатам філалагічных навук Яраславам Клімуцём; сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, матэматыкам, аўтарам зборнікаў перакладаў твораў У.Высоцкага на беларускую мову «Я не падману» і " Пра жыццё, пра волю, пра сябе« — Міхасём Булавацкім; кампазітарам, аўтарам музыкі афіцыйна зацверджанага «Гімна Магілёва», публіцыстам, перакладчыкам, старшыней Магілёўскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалаем Яцковым.

Больш за гадзіну ішла размова з таленавітымі людзьмі, якія па-майстэрску валодаюць мастацкім словам, для якіх паэзія — не прафесійны занятак, а неад’емная частка жыцця. Яны расказалі прысутным пра свой творчы лёс, прачыталі свае творы, нагадалі падрастаючаму пакаленню аб прызначэнні і ролі роднай мовы ў жыцці сучаснікаў-землякоў і беларусаў, якія пражываюць за межамі нашай краіны.

Міхась Булавацкі правёў з вучнямі віктарыну «Гавары са мной па-беларуску», пераможцы якой атрымалі падарункі.

Сустрэча спадабалася і гасцям, і вучням. Усе прысутныя адчулі вялікую асалоду ад прачытаных твораў і, здаецца, нават пахарашэлі душой... Гэта было свята шчырых узнёслых пачуццяў.

Грахольская С.А.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

У родным слове – цэлы свет

У родным слове – цэлы свет

У родным слове – цэлы свет

У родным слове – цэлы свет