Выхаванцы старшай групы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 2 г. Магілёва» запрасілі сваіх бацькоў на свята «Вячоркі».
Дзеці танцавалі, спявалі беларускія песні, гулялі ў народныя гульні. Разам з дзядулем і бабуляй адгадвалі загадкі, успаміналі народныя прыказкі і прымаўкі.
Родная мова, народныя песні, танцы, гульні дапамаглі дзецям дакрануцца да спадчыны, адчуць сябе часцінкай сваёй зямлі, свайго народа.
Рыбалка С.В.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці