Ветлівыя словы... А ці патрэбны яны ў зносінах паміж людзей? Вось гэта і высвятлялі вучні 3 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» разам з бібліятэкарам Худалей Г.М. у час правядзення пазнавальнай гульні «Ветлівымі словамі трэба даражыць».
Вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Сусветнага дня прывітанняў, аб незвычайных прывітаннях у розных народаў свету. Гучалі вершы пра ветлівыя словы. А праз гульню «Крама» і «Падкажы чароўнае слова» дзеці вучыліся выкарыстоўваць словы прывітання, удзячнасці і падзякі.
Сустрэча была пазнавальнай, цікавай і карыснай. Хочацца спадзявацца, што вучні з задавальненнем будуць выкарыстоўваць ветлівыя словы ў штодзённым жыцці.
Худалей Г.М., бібліятэкар