У першыя днi лiстапада ў дзiцячым садку № 86 г. Магiлёва пачала сваю экспазiцыю выстава сумеснай творчасцi бацькоў i вахаванцаў «Героi казак ажываюць».
Тэматыка выставы выбрана невыпадкова i звязана з адным з накiрункаў дзейнасцi дашкольнай установы ў бягучым навучальным годзе, якая накiравана на актывiзацыю работы калектыва па фармiраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў праз далучэнне да мастацкай лiтаратуры i роднай мовы.
Гледзячы на актыўнасць i творчы падыход да стварэння выяў персанажаў любiмых казак, вялiкi iнтарэс выхаванцаў, якiя ўжо наведалi экспазiцыю, такiя выставы стануць для дашкольнай установы традыцыйнымi, а экспанаты, зробленыя з пласцiлiну i салёнага цеста, дапамогуць дзеткам i iх бацькам яшчэ раз апынуцца ў цудоўным свеце казак.
Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
Iрванцова В.В.