З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовыУ дашкольнай установе № 114 праводзіцца работа па рэалізацыі плана мерапрыемстваў па папулярызацыі выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства.

Кожны чацвер — беларускамоўны дзень.

У гэты дзень праводзяцца заняткі па развіцці беларускага маўлення з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту, пашыраюцца іх веды аб беларускіх традыцыях, нацыянальнай культуры.

Ва ўстанове адкрыты міні-музей «Беларуская хатка», у якім праходзяць тэматычныя заняткі, на якіх выхавацелі знаёмяць дзяцей з традыцыямі беларускага народа, выхоўваюць любоў да беларускага маўлення i павагу да нашай спадчыны.

Акрамя таго, у дашкольнай установе праводзяцца ранішнікі, святы, тэматычныя вечарынкі.

На працягу навучальнага года ўсе педагогі выкарыстоўваюць розныя выхаваўчыя сродкі, каб актывізаваць дзейнасць у гэтым кірунку.

Галкоўская С. В., загадчык дзяржаўнай установы
адукацыі " Яслі-сад № 114 г. Магілёва"

З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовы