Асаблiвую ўвагу ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва» педагогі надаюць далучэнню дзяцей да роднай мовы.
Мэта навучання беларускай мове — выхаванне ў дзяцей любвi i павагi да роднага слова, развiццё моўнай здольнасцi дзяцей. Кожны чацвер у дзiцячым садку праходзiць беларускамоўны дзень. Сёння да дзяцей завiтаў казачны персанаж — вясёлы Бульбашык, якi не толькi пазнаёмiў дзяцей з рознымi прадметамi беларускага мастацтва, але і навучыў гуляць у вясёлую гульню «Гарлачык». Выкарыстанне гульнёвай дзейнасцi дапамагае дзецям «увайсцi» ў беларускую мову, адчуць яе прыгажосць, зацiкавiцца роднай мовай.
Лук’янава I.В., намеснiк загадчыка
па асноўнай дзейнасцi дзяржаўнай установы
адукацыі «Яслi-сад № 46 г.Магiлёва»