“У вянок Максіму”

Менавіта такімі словамі пачалося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 125-годдзю Максіма Багдановіча, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» восьмага снежня 2016 года.

“У вянок Максіму”Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры імкнуліся зацікавіць вучняў жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, усебакова раскрыць асобу пісьменніка, выявіць малавядомыя старонкі яго лёсу, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, развіваць чытацкія ўменні навучэнцаў.

Дзяўчаты 11класа ў нацыянальных касцюмах запалілі 25 свечак у памяць аб сваім земляку.

Вучні прадставілі прэзентацыі аб жыцці і творчасці паэта-генія, прынялі ўдзел у выпуску літаратурных газет, чыталі вершы паэта-юбіляра. Свята суправаджалася песнямі, рамансамі на словы Максіма Багдановіча. Завяршылася свята конкурсам на лепшага знаўцу творчасці Максіма Багдановіча, у якім пераможцай стала вучаніца 11 класа Шэх Алена.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Супіталёва Н.К.

“У вянок Максіму” “У вянок Максіму”

“У вянок Максіму” “У вянок Максіму”