І Зорка гарыць, і не вяне Вянок…

І Зорка гарыць, і не вяне Вянок…Пад такой назвай у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, літаратуразнаўцы, жыццё і творчасць якога да сённяшняга часу з’яўляецца загадкай. Загадкай мужнасці і бязмежнай любові да сваёй Беларусі, сваёй роднай зямлі, на якой прайшлі толькі першыя пяць год жыцця.

У ходзе мерапрыемстваў вучні мелі магчымасць прыняць удзел у конкурсе малюнкаў да твораў Максіма Багдановіча, паспрабаваць свае сілы ў конкурсе чытальнікаў вершаў паэта, пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам славутага песняра праз аформлены ў фае школы стэнд, радыёгазету, урокі і пазакласныя мерапрыемствы.

Асаблівым выдаўся дзень 9 снежня, калі школьныя сцены напоўніліся гукамі чароўнай музыкі на словы Максіма Багдановіча. Відэафільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці М.Багдановіча, змаглі паглядзець не толькі вучні і работнікі школы, але і бацькі вучняў, госці школы.

На памяць аб мерапрыемствах, прысвечаных М. Багдановічу, найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі інфармацыйныя буклеты.

Лунькова Вольга Пятроўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыi
«Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва»

І Зорка гарыць, і не вяне Вянок…

І Зорка гарыць, і не вяне Вянок…