Да роднай мовы з павагай і любоўю

Да роднай мовы з павагай і любоўюКожны чацвер усе выхаванцы і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 1 г. Магілёва» пачынаюць свой дзень са шчырых слоў «Добры дзень! Добрай раніцы! Прывітанне!», і да самага вечара гучыць у садку родная мова.

Асноўнай задачай навучання выступае фарміраванне у дашкольнікаў беларускамоўных зносін з дарослымі і аднагодкамі. Гэта задача вырашаецца праз любімыя гульні — «Сям’я», «Крама», «Бальніца», «Колькі каштуе гэты гарлачык?», «Ці ёсць мышы ў сене?», літаратурныя і музычныя творы беларускіх аўтараў, фальклор. Ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі дзеці даволі рана далучаюцца да роднай мовы праз гульнёвую і навучальную дзейнасць, і на момант паступлення ў першы клас ведаюць беларускую мову у межах «Навучальнай праграмы дашкольнай адукацыі», што дазваляе ім паспяхова вывучаць родную мову ў школе.

Намеснік загадчыка
А.У. Ваньковіч

Да роднай мовы з павагай і любоўю

Да роднай мовы з павагай і любоўю