Далучэнне да беларускай мовы»

Далучэнне да беларускай мовы»Адной з задач у 2016/2017 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі — сад № 67 г. Магілёва» з’яўляецца выхаванне патрыятычных пачуццяў у выхаванцаў пры дапамозе фарміравання цікавасці да беларускай мовы ў нерэгламентаванай дзейнасці.

Педагогі з малодшага ўзросту знаёмяць дзяцей з беларускай народнай творчасцю. У сярэдніх і старэйшых групах выхавальнікі працягваюць фарміраваць устойлівую цікавасць да беларускай мовы, знаёмяць з беларускім фальклорам (казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі, пястушкі, калыханкі, прымаўкі, лічылкі). У нерэгламенаванай дзейнасці педагогі выкарыстоўваюць пераказ, гульні-драматызацыі, завучванне твораў вуснай народнай творчасці, гутаркі, чытанне беларускіх народных казак «Каза Манюка», «Каток, пеўнік і лісіца», «Ліса і журавель», «Пых», «Зайкава хатка», «Як Курачка Пеўніка ратавала» і іншыя. Выхаванцы свае ўяўленні выяўляюць у выяўленчай дзейнасці. У гульнёвай дзейнасці шырока выкарыстоўваюць беларускія народныя гульні «Лясь, лясь, уцякай», «Бярозка», «Лапці», «Лянок», «Шэры кот» і іншыя.

Кожны чацверг у спецыяльна арганізаванай дзейнасці па адукацыйнай вобласці «Развiццё маўлення i культура маўленчых зносiн» выхавальнікі ў адпаведнасці з планам работы праводзяць заняткі. Заняткі праходзяць у «Беларускай хатцы». Далучэнне выхаванцаў да беларускай мовы дапамагае ўзбагаціць уяўленні дзяцей аб нацыянальнай культуры, выклікаць цікавасць у дашкольнікаў да гісторыі беларускага народа, фарміраваць у працэсе далучэння да культуры каштоўнасных адносін да яе, павагі і ўдзячнасці яе стваральнікам, жадання творча засвойваць яе, захоўваць.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Цімкова Таццяна Іванаўна

Далучэнне да беларускай мовы»

Далучэнне да беларускай мовы»