Далучэнне да беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 81 г. Магілёва» адбываецца праз спецыяльна арганiзаваную дзейнасць, чытанне беларускiх казак, вершаў, калыханак, забаўлянак, праз беларускія народныя гульні, гульні-віктарыны.
У дзіцячым садку пры актыўным удзеле супрацоўнікаў і бацькоў створана беларуская хатка, гэта куток, дзе выхаванцы могуць убачыць, як жылі нашы продкі.
Цеснае ўзаемадзеянне існуе з Магілёўскім абласным краязнаўчым музеем імя Е.Р. Раманава. На музейных занятках дзеці знаёмяцца з навакольным асяроддзем, прадпрыемствамі г. Магілёва і іх вырабамі, мастацкімі творамі, народнымі рамёствамі.
Разнастайная праца нашага калектыва ў супрацоўніцтве з бацькамі і культурнымі ўстановамі г. Магілёва дазваляе дзецям з першых крокаў жыцця любiць, паважаць сваю родную мову, адчуваць сябе сапраўднымі грамадзянамі Беларусі.
Намеснік загадчыка
Ж.Л. Чухлова