Адзiны беларускамоўны дзень

У сярэдняй і старэйшай групах дзяржаўнай установы адукацыі «Яслi-сад № 43 г. Магiлёва» выхавацелi праводзяць заняткі па развіцці беларускага маўлення ў форме гульні.

Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. У дашкольнай установе была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей «Беларуская мова - цудоўная мова», на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаемiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.

Намеснiк па асноўнай дзейнасцi
Борыкава Н.У.