“Застанецца ён непаўторным”

“Застанецца ён непаўторным”У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва» прайшоў прадметны тыдзень, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.

Кожны дзень для вучняў быў сапраўды цікавым і пазнавальным. Разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйныя гадзіны «Паэтам няма замены. Няма замены паэтам», конкурс літаратурных насценных газет, літаратурная гасцёўня «У паэтычным садзе Максіма Багдановіча», літаратурнае свята «Вечна юны, як наша зямля...», віктарына «Падарожжа па краіне Назоўнік», конкурс «Гавары са мной па-беларуску» — дазволілі дзецям больш даведацца пра творчасць М. Багдановіча, а таксама пра нашу багатую беларускую спадчыну. Таксама былі арганізаваны музычныя перапынкі «Жамчужыны беларускай музыкі » — трансляцыя беларускіх музычных твораў падчас перапынкаў. Выстава кніг «Максім Багдановічу прысвячаецца...», арганізаваная ў школьнай бібліятэцы, садзейнічала знаёмству з цікавымі творамі беларускайга класіка.

Вучні 7 «А» класа сталі ўдзельнікамі і гледачамі літаратурнай гасцёўні «У вянок Максіму», праведзенай настаўнікамі школы на базе дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 2 і пры падтрымцы супрацоўнікаў бібліятэкі.

Яркай кропкай у арганізацыі тыдня стала вечарына па творчасці М. Багдановіча «Застанецца ён непаўторным», праведзеная ў актавай заледля вучняў і настаўнікаў школы, у арганізацыі каторай бралі ўдзел вучні 5-11 класаў.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры стаў сапраўдным святам для вучняў і настаўнікаў школы і спрыяў папулярызацыі роднай мовы і фарміраванню чытацкага густу маладога пакалення беларусаў. З першага да апошняга дня тыдня радасная, добразычлівая атмасфера панавала ў школе. Вучні зразумелі, што гаварыць па-беларуску модна.

Пышнюк А.А., кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

“Застанецца ён непаўторным” “Застанецца ён непаўторным”

“Застанецца ён непаўторным” “Застанецца ён непаўторным”

“Застанецца ён непаўторным”