Сумесныя мерапрыемствы дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 9 і дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 7 г. Магілёва» стала ўжо добрай традыцыяй.
12 студзеня 2017 года выхаванцы старэйшай групы на працягу беларуска моўнага дня наведалі бібліятэку і прынялі ўдзел у гульні-развазе «Я — маленькі беларус». Разам з бібліятэкарам Ратнікавай Н.М. хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў займальнае падарожжа: разгледзелі сімволіку Рэспублікі Беларусь, здзейснілі віртуальную экскурсію ў Белавежскую Пушчу, пазнаёміліся з жыхарамі казачнай рэзідэнцыі Дзеда Мароза і Снягуркі. Чыталі вершы пра зіму на беларускай мове і з вялікай цікавасцю гулялі ў моўную гульню «Беларускія цуды». Для дашкольнікаў яркія ўражанні сумеснай дзейнасці — гэта першая прыступка для фарміравання патрыятычных пачуццяў і развіцця беларускага маўлення.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 7 г. Магілёва» Ясінская Л.У.