Сустракаем Каляды

Сустракаем КалядыУ дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 99 г. Магілёва» вялікае значэнне надаецца фарміраванню ў выхаванцаў каштоўнасных адносін да беларускай мовы праз знаёмства з традыцыямі беларускага народа.

Таму для малых наладзілі музычную забаву «Сустракаем Каляды». Спачатку вядучая расказала, як раней святкавалі гэты дзень, як сустракалі калядоўшчыкаў. Потым выхаванцаў запрасілі ў госці да дзеда Лявона і бабы Лявоніхі. У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел і выхаванцы спецыяльнай группы для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні. А адна дзяўчынка нават выконвала роль Мядзведзя.

Такія сумесныя мерапрыемствы садзейнічаюць сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця і выхаванню талерантных адносін у дзяцей дашкольнага ўзросту да выхаванцаў спецыяльнай групы.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
С.П. Скарабагатая

Сустракаем Каляды

Сустракаем Каляды