Сустракаем Каляду!

Сустракаем Каляду!З даўніх часоў беларусы з асобай павагай адносяцца да фальклорных святаў. Адны з самых вядомых — Каляды. Мабыць таму, што адзначаюцца адразу пасля сустрэчы Новага года... і заўсёды нясуць агеньчык таямнічасці.

Сустрэча з Калядой служыць прыметай на добры год, шчаслівы і багаты. Аб гэтым ведаюць і дашкаляты ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 53 г. Магілёва». На святкі да малых у госці завіталі калядоўшчыкі: Лявон з Лявоніхай, Павадыр, Каза, Цыганка, Мядзведзь, Цыган. Разам з дзецьмі спявалі песні, гулялі ў рухомыя гульні. Мядзведзь весяліў малых, паказваў ім, як бабы прыхарошваюцца, мужыкі ідуць на кірмаш. Развітваючыся, калядоўшчыкі пажадалі ўсім здароўя, усмешак, бадзёрасці на ўвесь бягучы год.

Кіркалава Людміла Кірылауна,
педагог-псіхолог

Сустракаем Каляду!

Сустракаем Каляду!