Святкуем Калядкi!

Святкуем Калядкi!У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 66 г. Магiлёва» прайшлi фальклорныя святы «Калядкi».

Пад гукi беларускай народнай музыкi, у народным адзеннi, дзецi i дарослыя акунулiся ў атмасферу традыцыйнага беларускага свята, сталi актыўнымi ўдзельнiкамi беларускiх народных гульняў i абрадаў. Гулялi з казой i мядзведзем, спявалi песнi з Бабай Ягой, скакалi з вяселымi цыганамi, частавалiся смачнымi аладкамi, цукеркамi i нават салам.

Правядзенне фальклорных святаў у нашай дашкольнай установе стала добрай традыцыяй. Ведаць i паважаць культуру свайго народа, яго гiсторыю павiнен кожны беларус.

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Яслi-сад № 66 г. Магiл`ва»
Ганчарова Аксана Мiхайлаўна

Святкуем Калядкi!

Святкуем Калядкi!