17 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва» прайшло фальклорнае свята «Каляды» — вясёлы народны святачны абрад!
Да дзяцей завiталi калядоўшчыкi з пажаданнямi шчасця, прыбытку, здароўя. Свята суправаджалася абрадавымi песнямi i танцамi, народнай музыкай. Каза гуляла з дзецьмi ў народныя гульнi, а Цыганка нават паваражыла дзецям! Свята завяршылася каляднымi пачастункамi!
На свята да нас прыехалi карэспандэнты абласного тэлебачання «Магiлёў». I нашы дзецi сталi сапраўднымi зоркамi тэлебачання!
Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
Лук’янава I.В.