Што можа адарваць сучасных дзяцей ад экранаў камп’ютараў і мабільных тэлефонаў, вярнуць з віртуальных зносін да зносін у рэальным часе і ў рэальным жыцці? На мой погляд, толькі штосьці казачнае, чарадзейнае, незвычайнае.
19 студзеня 2017 года ў сценах установы агульнай сярэдняй адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» прайшоў міні-фестываль батлеечнага мастацтва «Нашы нябёсы». Амаль што кожны шасцікласнік прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы гэтага святочнага мерапрыемства. Хтосьці майстраваў лялькі, хтосьці вучыў ролі, маляваў афішы. А вучань 6 «Б» класа Емяльянаў Глеб разам са сваімі бацькамі нават змайстраваў уласную батлейку.
Падрыхтоўчая работа завяршылася, і цуд пачаўся... Кожны маленькі калектыў па-свойму імкнуўся перадаць эмоцыі, светаадчуванне і светаўспрыманне каляднай батлеечнай п’есы «Цар Ірад». Перад гледачамі адбывалася сапраўднае чарадзейства: лялькі ажывалі ў руках таленавітых акцёраў.
Батлейка — найлепшы спосаб навучыць дзяцей простым, правільным і надзейным жыццёвым арыенцірам: веры, надзеі і любові.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава І.С.


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by