Каманды вучняў 5-ых і 6-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” сустрэліся на інтэлектуальнай гульні “Раскінем розумам па-беларуску”.
Мерапрымства было накіравана на развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўленне здольных і лінгвістычна адораных дзяцей, папулярызацыі роднай мовы.
Гульня складалася з пяці тураў. У кожным з іх вучням трэба было адказаць на пытанні і выявіць свае веды па беларускай мове, літаратуры, міфалогіі, этнаграфіі і фальклоры. Каманды актыўна ўключыліся ў інтэлектуальнае спаборніцтва.
Пытанні кожнага тура змяшчаліся на пялёстках чароўнага рамонка. За кожны правільны адказ каманда атрымлівала ў падарунак гэту кветку.Усе імкнуліся скласці букет з рамонкаў, таму хутка пераходзілі з тура ў тур. Найбольшую цікавасць выклікалі рубрыкі “Таямніцы роднага слова”, ”Сціпласць - сястра таленту”, ”Скажа, як звяжа”.
Пераможцай стала каманда “Зорачка”. Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу валодалі ўменнем гаварыць па-беларуску і дазналіся шмат новых беларускіх слоў.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнкаў беларускай мовы і літаратуры
Супіталёва Н.К.